Яўген Шэдзікаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Целіца Лідзія

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост, Сур’ёзныя праблемы са здароўем

 

Яўген Шэдзікаў — 70-гадовы пенсіянер, мае 3 групу інваліднасці, двойчы пераносіў інсульт, пасля чаго не мог размаўляць, мае іншыя захворванні. Падчас працэсу Яўген казаў вельмі павольна, часам з цяжкасцю адказваў на пытанні.

5 жніўня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Шэдзікава, якога абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Справу вяла суддзя Лідзія Цяліца.

Падчас спрэчак бакоў пракурор казаў, што віна ў здзяйсненні злачынства па ч.1 арт. 368 КК даказаная ў поўным аб'ёме, і прасіў пакараць Шэдзікава абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на два гады, а таксама ўжыць меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму і псіхічнага захворвання амбулаторна. Менавіта такое пакаранне вынесла суддзя Лідзія Цяліца раніцай 5 жніўня 2021 года.

"Гэтага д*біла, гэтага Лукашэнку, я не хачу слухаць"

У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Шэдзікава, якога абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Справу вяла суддзя Лідзія Цяліца.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»