Яўген Сізаў

Дата нараджэння: 10 кастрычніка 1997

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Качалава Наталля

Справы: Пратэсты Жлобін

Сізаў Яўген Вадзімавіч – супрацоўнік БМЗ, які ў відэа сілавікоў заклікаў усіх, хто ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, добраахвотна прыйсці і здацца ў органы. Яго затрымалі з ужываннем сілы. Яўген быў асуджаны ў судзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 13 чэрвеня 2024 года справу разгледзела суддзя Качалава Наталля, якая прысудзіла Яўгену "хатнюю хімію". 

5 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У Жлобіне за тыдзень – тры суды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Жлобінскага раёна 13 чэрвеня 2024 года судзяць былога рабочага БМЗ Яўгена Сізова, якога абвінавачваюць у “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх” паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»