Яўген Салаўёў
Дата нараджэння: 13 лютага 1971
Дата затрымання: 17 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 9 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Месца зняволення: СІЗА-3

Яўген Валер’евіч Салаўёў 17 лістапада 2021 г. быў асуджаны судом Навабеліцкага раёна г. Гомеля паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Прычынай стала тое, што Яўгеній Салаўёў у стане алкагольнага ап’янення патэлефанаваў у міліцыю па тэлефоне 102, і, як палічыў суд, абразіў Лукашэнку.
Яму прысудзілі 9 месяцаў пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму.
![]()
«За абразу Прэзідэнта». Абласны суд пакінуў у зняволенні чалавека з цяжкім захворваннем