Яўген Сакрэт
грамадскі актывіст
Былы палітвязень
Дата затрымання: 19 снежня 2010
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Шылько Алена
Групы: Актывісты
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 году быў сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава. Затрыманы 19 снежня пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, адбыў 10-дзённы арышт. Паўторна затрымалі яго 18 студзеня 2011 году. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
12 траўня 2011 года суддзя Маскоўскага раёна горада Менска Алена Шылько асудзіла яго на 3 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15. Вызвалены праз памілаванне.