Яўген Разнічэнка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 студзеня 1985
Дата затрымання: 30 траўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 24 красавіка 2023
Суддзя: Бекушава Вольга
Пракурор: Мыслівец Мікіта
Справы: Справа Ціханоўскага
Яўген Сяргеевіч Разнічэнка - фігурант "справы Ціханоўскага", узбуджанай пасля выбарчага пікету 29 траўня 2020 года ў Гродне. Разнічэнка быў затрыманы на наступны дзень пасля інцыдэнту.
29 траўня ў Гродне падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы, блогер папулярнага YouTube канала “Краіна для жыцця” Сяргей Ціханоўскі і яшчэ, як мінімум 15 грамадзян, якія прымалі ўдзел у пікеце. Затрыманне адбылося пасля таго, як некалькі жанчын спрабавалі стварыць канфліктную сітуацыю. Інцыдэнт скончыўся ўмяшальніцтвам міліцыі, дэманстрацыйным падзеннем супрацоўніка міліцыі на зямлю і затрыманнем Ціханоўскага і іншых удзельнікаў пікету АМАПам. Была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
На Разнічэнку была таксама заведзена справа па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да міліцыі).
2 чэрвеня 2021 года пасля доўгага судовага працэсу ў гарадзенскім судзе Яўгену Разнічэнку прысудзілі тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Яўген цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю 24 красавіка 2023 г. з ПК № 17.
Падрабязнасці пра суд:
“Беларусь будзе сапраўднай краінай для жыцця”. Фігуранты “справы Ціханоўскага” ў Гродне выступілі з апошнімі словамі ў судзе
Як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага". Фотарэпартаж
Па "справе Ціханоўскага" дапыталі ўсіх пацярпелых міліцыянтаў. Што яны распавялі пра падзеі 29 траўня ў Гродне
"Я працаваў у МУС, магу адрозніць правакацыю ад сапраўднай сітуацыі": у гродненскім судзе дапыталі Уладзіміра Кнігу
У Гродне трох фігурантаў "справы Ціханоўскага" асудзілі на тэрміны ад 2 да 4 гадоў калоніі