Яўген Рапін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 студзеня 1996
Дата затрымання: 20 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 16 верасня 2021
Суддзя: Трусевіч Максім
Пракурор: Зубко Іна
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Шматдзетныя бацькі
Справы: Пратэсты Мінск
Яўген Рапін - жыхар Мінска, працаваў на рынку ў Ждановічах грузчыкам, жанаты, бацька трох маленькіх дзяцей. Асуджаны 6 мая 2021 года на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Яўгена абвінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у акцыі пратэсту 4 кастрычніка і ўдарыў па камеры відэаназірання каля ізалятара на Акрэсціна.
У чэрвені 2021 года пачаў адбываць пакаранне.
16 верасня 2021 года Яўген Рапін вызвалены з ПУАТ №21 па памілаванні.
У Мінску судзяць мужчыну, які ўдарыў па камеры назірання каля ІЧУ на Акрэсціна
Яўген Рапін, які на акцыі пратэсту ўдарыў камеру каля Акрэсціна, атрымаў тры гады "хіміі"