Яўген Пятроў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 траўня 1999
Дата затрымання: 6 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Лук’янава Святлана
Пракурор: Дубаўцова
Групы: Дзеячы культуры
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Яўген Васільевіч Пятроў — рэпер, якога судзілі за песню ўласнага сачынення. У ёй знайшлі абразы Аляксандра Лукашэнкі. Яўген — грамадзянін Расіі.
Суд Добрушскага раёна пакараў яго годам калоніі па арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта).
У сярэдзіне студзеня 2022 стала вядома, што Яўген пераведзены з гомельскага СІЗА-3 у магілёўскую ПК №15.
Летам 2022 года выйшаў на волю, пасля чаго быў дэпартаваны ў Расію.
У Добрушы пачалі судзіць рэпера nokrolik за песню “Лукашэнка, сыходзь”