Яўген Петрачэнка
футобольны фанат з Барысава, асуджаны на 3 з паловай гады калоніі
Дата нараджэння: 19 верасня
Дата затрымання: 10 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: ПК №17

Яўген Петрачэнка – футбольны фанат з Барысава. Працуе зваршчыкам на мясцовым жалезабетонным заводзе.
У ноч 9 на 10 жніўня падчас акцыі пратэсту пасля выбараў ён штурхануў турнікет на міліцыянера, чвым пашкодзіў яму нагу і твар. Затрымалі хлопца на наступны дзень, пры затрыманні ўдарылі дубінкай па галаве так, што ён страціў прытомнасць.
Яўген асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах супрацоўніка ўнутраных спраў) на 3,5 года калоніі агульнага рэжыму.
![]()
У Барысаве 20-гадовага зваршчыка асудзілі на 3,5 года за сутычку з міліцыяй. Што гэта было і хто гэта такі?
![]()
У Беларусі ўлады крымінальна пераследуюць футбольных фанатаў. Расказваем, за што