Яўген Паўлоўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 снежня 1970
Дата затрымання: 1 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 29 красавіка 2022
Дата вызвалення: 28 красавіка 2023
Суддзя: Казакевіч Юрый
Яўген Пятровіч Паўлоўскі — кіроўца-міжнароднік, быў затрыманы 1 сакавіка 2022 года і прабыў у СІЗА да суда паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады).
Вядома, што мужчына пакінуў каментар у групе «Наш дом» у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» ў адрас супрацоўніка мясцовага АУС. Паводле пераканання боку дзяржабвінавачвання, ён пракаментаваў фотавыяву і публікацыю непрыстойным па форме і зневажальным па скіраванасці тэкстам. Паўлоўскі добраахвотна кампенсаваў шкоду, нанесеную каментаром.
5 красавіка 2022 года суд Ленінскага раёна Гродна прызначыў Яўгену 1 год абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — «хіміі».
З 29 красавіка 2022 года ён адбывае пакаранне ў ПУАТ № 48.
Вясной 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Каментар пачынаўся з літары "Ч"