Яўген Пашукевіч

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 24 снежня 1985

Дата затрымання: 28 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Паўлоўская Іна

Яўгена Вячаслававіча Пашукевіча абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Пасля затрымання 28 жніўня 2023 года Яўгена асудзілі да адміністрацыйнага арышту паводле арт. 19.11 КаАП (Выраб, распаўсюд, альбо захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), затым ён да суда знаходзіўся пад хатнім арыштам.

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч 15 снежня 2023 года прызначыў Пашукевічу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання яго ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) тэрмінам на чатыры гады. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская.

9 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Паставіў “Клас" у "Аднакласніках": жыхара Баранавіч асудзілі за паклёп на Лукашэнку

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч 15 снежня 2023 года вынес прысуд 39-гадоваму станочніку мэблевай фабрыкі “Лагуна” Яўгену Пашукевічу.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»