Яўген Пашалюк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 ліпеня 1990
Дата затрымання: 3 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Яўген Васільевіч Пашалюк - жыхар Камянца (Брэсцкая вобласць). Асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле аб абразе суддзі (артыкул 391 Крымінальнага кодэксу).
Некалькі гадоў таму Пашалюк быў вінаватым у ДТЗ, за якое атрымаў штраф. Яўген вырашыў абскардзіць пастанову праз суд. Працэс вёў менавіта той суддзя, аб якім затым Пашалюк непахвальна выказаўся ў месенджары. У судзе Яўген выказаў шкадаванне аб зробленым і патлумачыў свой учынак крыўдай на суддзю.
16 верасня 2021 года стала вядома, што Яўгенія Пашалюка вызвалілі з ПУАТ №46 па памілаванні.
Житель Каменца обиделся на судью и его судили за комментарий