Яўген Невяроўскі

Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1999

Дата затрымання: 4 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Дзядкова Наталля

Невяроўскі Яўген Сяргеевіч быў затрыманы 4 кастрычніка 2023 г. па арт. 342 КК, і да суда ўтрымліваўся ў СІЗА. 24 лістапада 2023 года яго асудзілі на 1 год і 6 месяцаў "хатняй хіміі".

15 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»