Яўген Нікалаевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 25 снежня 1996
Дата затрымання: 15 красавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Мельнік Яўгенія
Месца зняволення: СІЗА-6
Групы: Журналісты
Справы: Пратэсты Пінск
Яўген Валер'евіч Нікалаевіч — былы журналіст "Медыя-Палессе". Яўген быў моцна збіты падчас пратэстаў.
10 жніўня 2020 года Яўген адправіўся на пратэсты як журналіст. Тады яго затрымалі , спачатку міліцыя збіла яго ў туалеце Пінскага гарвыканкаму, потым у аўтазаку. Затым мужчыну прывезлі ў цір Пінскага ГАУС, дзе яго бачыў моцна разбітым Алесь Рамановіч. Далей журналіста змясцілі ў Пінскае ІЧУ, а потым завезлі ў СІЗА івацэвіцкай калоніі, дзе сілавікі размясцілі частку затрыманых. Праз тыдзень пасля збіцця ў журналіста ўсё яшчэ заставаліся сінякі. Паведамляецца, што сляды збіцця заставаліся на твары мужчыны нават праз месяц, уключаючы з'явіліся глыбокія шнары. Выданне "Медыя-Палессе" таксама пісала тады аб пашкоджаным воку свайго супрацоўніка.
Яўген быў асуджаны ў судзе Пінскага раёна і г. Пінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 26 верасня 2024 года справу разгледзела суддзя Мельнік Яўгенія. Яму прызначылі паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Брэсцкі абласны суд 3 снежня 2024 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Груда Кацярына Мікалаеўна.
6 снежня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Асудзілі пінскага журналіста Яўгена Нікалаевіча, які вярнуўся ў Беларусь
У Пінску пачалі судзіць Яўгена Нікалаевіча, які ў 2020 годзе асвятляў пратэсты пасля выбараў