Яўген Мерунко

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 16 траўня 1970

Дата затрымання: 8 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 5 чэрвеня 2022

Дата вызвалення: 30 траўня 2024

Суддзя: Зінчук Аляксандр

52-гадовы жыхар Гомеля, ураджэнец Светлагорска Яўген Іосіфавіч Мерунко быў затрыманы 8 снежня 2021 г. і абвінавачаны па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса – абраза Лукашэнкі (у сацыяльных сетках). 

Супрацоўнікі мясцовага аддзела ГУБОПа запісалі з ім пакаяльнае відэа.

1 сакавіка 2022 г. суд Навабеліцкага раёна г. Гомеля прыгаварыў Мерунко да 2 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ).

З 5 чэрвеня 2022 г. Яўген адбываў пакаранне ў ПУАТ № 55.

Выйшаў на волю напрыканцы траўня 2024 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»