Андрэй Мамойка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 ліпеня 1999
Дата затрымання: 1 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Групы: Дзеячы культуры, Святары і вернікі
Справы: Пратэсты Мінск
Андрэй Дзмітрыевіч Мамойка — старэйшына баптысцкай царквы "Новая зямля", музыка, распрацоўшчык. Быў затрыманы разам з жонкай Верай.
Прычынай для арышту сталіся апублікаваныя фотаздымкі з пратэстаў 2020 году. На Мамоек была заведзена крымінальная справа паводле артыкула 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Спачатку іх змясцілі ў ІЧУ, затым перавялі ў СІЗА-1.
Андрэй і Вера таксама з’яўляюцца вядомымі музыкамі, якія прынялі ўдзел у запісы некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі.
Справу мужа і жонкі разглядалі 20 красавіка 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла ім па два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
Старэйшыну баптысцкай царквы “Новая Зямля” Андрэя Мамойку і яго жонку Веру асудзілі да “хатняй хіміі”