Яўген Пальчык

Дата нараджэння: 8 студзеня 1993

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Варакса Юлія

Яўген Леанідавіч Пальчык - настаўніка фізкультуры школы ў Крупках. Яго асудзілі паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Суддзя Юлія Варакса ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 сакавіка 2024 году пастанавіла асудзіць мужчыну на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Акром гэтага, Пальчык мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (4000 рублёў). Таксама ён мусіць кампенсаваць маральную шкоду пацярпеламу ў памеры 1000 рублёў і дзяржпошліну — 120 рублёў. Таксама прымусова ў яго забралі тэлефон, які нібыта з'яўляецца рэчыўным доказам.

Да суда Яўген знаходзіўся пад вартай: яго вызвалілі пасля абвяшчэння прысуду.

5 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

5120 рублёў і паўтара года "хатняй хіміі": настаўніка фізкультуры асудзілі за каментар

Стала вядома, што ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 сакавіка 2024 году паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) асудзілі настаўніка фізкультуры школы ў Крупках Яўгена Пальчыка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»