Яўген Краўчук

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Дзядкова Наталля

Яўген Краўчук жыхар вёскі Ячава Слуцкага раёна.

Суд Партызанскага раёна Мінска 13 студзеня 2023 года прызнаўяго вінаватым ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і  прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін тры гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова.

Яго вызвалілі з пад арышту пад падпіску аб нявыездзе.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па тры гады "хатняй хіміі" вынесла тром удзельнікам акцый пратэсту суддзя Дзядкова

Суд Партызанскага раёна Мінска цягам 13 і 17 студзеня вынес адразу тры прысуды ўдзельнікам акцый пратэсту ў 2020 годзе, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»