Яўген Крачкоўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 сакавіка 1986
Дата затрымання: 8 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Хвайніцкая Жанна
Пракурор: Валадзько Кацярына
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Яўген Вячаслававіч Крачкоўскі - аўтар праекту «АДВЕКУ». Мужчына займаўся пошукам продкаў у Беларусі, генеалагічнымі даследаваннямі, складаннем радаводу, пошукам у архівах.
Яўген быў затрыманы 8 верасня 2021 года пасля ператрусу ў яго доме. Прычынай для затрымання стаў фотаздымак ад 9 жніўня мінулага года, дзе ён і яшчэ некалькі чалавек падчас мітынгу на Стэле знаходзіцца на пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора.
Мужчына праходзіць па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
9 лістапада 2021 года суддзя суда Заводскага раёна Мінска Жанна Хвайніцкая пастанавіла прызнаць Яўгена вінаватым і паводле ч. 1 арт. 342 прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады.
Менавіта такі тэрмін для Крачкоўскага прасіла памочніца пракурора Кацярына Валадзько.
Яўгена Крачкоўскага вызвалілі з-пад варты ў зале суда на час абскарджання прысуду, цяпер ён знаходзіцца за межамі Беларусі.
На тры гады “хіміі” асудзілі Яўгена Крачкоўскага за пераход дарогі ў счэпцы па пешаходным пераходзе на зялёнае святло