Яўген Кіслейка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 11 сакавіка 1987
Дата затрымання: 10 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 верасня 2021
Дата вызвалення: 16 лістапада 2022
Яўген Уладзіміравіч Кіслейка асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразлівы каментар пра міністра ўнутраных спраў Кубракова па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (Пагроза гвалтам у дачыненні да прадстаўніка органаў унутраных спраў).
З 9 верасня 2021 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 36.
У сярэдзіне жніўня 2022 г. стала вядома, што Яўгену замянілі рэжым на зняволенне ў калоніі. Неўзабаве палітвязня перавялі ў мінскі СІЗА, пазней — у СІЗА-2. Напрыканцы кастрычніка яго этапавалі ў ПК № 3 у Віцьбе.
Яўген цалкам адбыў пакаранне і 16 лістапада 2022 г. выйшаў на волю.