Яўген Харашкевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 жніўня 1994
Дата затрымання: 18 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Дата вызвалення: 17 жніўня 2024
Суддзя: Прэйс Андрэй
Пракурор: Філімонаў Аляксандр
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Яўген Аляксандравіч Харашкевіч — жыхар Наваполацку, абвінавачаны адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- ч. 1 арт. 130 КК — Распальванне сацыяльнай варожасці;
- арт. 369 КК — Абраза прадстаўніка ўлады;
- ч. 1 арт. 342 КК — Падрыхтоўка і арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Па сукупнасці пакаранняў Яўгена Харашкевіча асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Пакуль Яўген сядзеў у СІЗА, у яго нарадзілася дачка Мілана. На абвяшчэнне прысуду бацькі Яўгена прынеслі ў залу раздрукаваныя каляровыя фотаздымкі Міланы.
У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома, што Яўген быў этапаваны з СІЗА-2 у шклоўскую ПК № 17.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя калоніі № 17 цісне на палітвязня: яго двойчы за месяц змяшчалі ў штрафны ізалятар на 10 сутак, а таксама пазбавілі кароткатэрміновага спаткання. Па стане на травень 2022 г. Яўгена пазбавілі працяглага спаткання і скарацілі норму атаваркі з пяці да дзвюх базавых велічыняў. Акрамя гэтага, Яўгену перадаюць лісты толькі ад сваякоў.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, за тыдзень да Дня народзінаў Яўгена змясцілі ў штрафны ізалятар на трое сутак. Прычынай стаў дасланы жонкай ліст з віншаваннямі ад неабыякавых людзей перад Днём народзінаў палітвязня. Цэнзар разглядзеў у гэтым "палітычны падтэкст", таму ліст быў знішчаны, а Яўгена адправілі ў ШІЗА.
Вядома, што ў жніўні 2022 г. Яўгену змянілі рэжым адбывання пакарання на турэмны, палітвязня да канца тэрміна перавялі з калоніі № 17 у гродзенскую Турму № 1.
17 жніўня 2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Жонка палітвязня Яўгена Харашкевіча: «Я ў дачкі зараз адна»
Навапалачаніна Яўгена Харашкевіча асудзілі на 4 гады калоніі. Суд над ім быў закрытым