Яўген Карпаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 снежня 1993

Дата затрымання: 3 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Святко Галіна

Месца зняволення: ПК № 15

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Яўген Карпаў у судзе

Яўген Рыгоравіч Карпаў абвінавачваўся паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 (замах на ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў). Справу ў закрытым пасяджэнні разглядала суддзя Галіна Святко, якая 21 верасня 2022 г. прызначыла Яўгену два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Палітвязня ўтрымлівалі ў СІЗА-3.

У пачатку траўня 2023 г. стала вядома, што Яўгена перавялі ў магілёўскую Папраўчую калонію № 15.

Жыхара Магілёва асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за жаданне ваяваць на баку Украіны

У Гомельскім абласным судзе 21 верасня вынесены прысуд жыхару Магілёва Яўгену Карпаву, абвінавачанага паводле ч. 1 арт. 14 ч. 1 арт. 361-3 (замах на ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў) — два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу ў закрытым пасяджэнні разглядала суддзя Галіна Святко.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»