Яўген Каханоўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 15 лютага 2001

Дата затрымання: 27 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Дата вызвалення: 1 студзеня 2023

Суддзя: Прадун Ірына

Пракурор: Аношка Андрэй

Справы: Пратэсты Жлобін

Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым

Яўген Дзмітрыевіч Каханоўскі — жыхар Жлобіна, быў затрыманы 27 жніўня 2020. 

На камеру ён прызнаў віну ва ўдзеле ў беспарадках у горадзе. Як высветлілася пазней, ён зрабіў гэта пад прымусам. Затрымалі яго таму, што ён нібыта быў зафіксаваны на камеры крамы "Суседзі", што недалёка ад Палаца металургаў, у дзень, калі праходзіла акцыя пратэсту. 

Яўгену Каханоўскаму было прад’яўлена абвінавачванне па падзеях 9-13 жніўня па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Перад самым судом стала вядома, што яму таксама інкрымінуюць гвалт у дачыненні да сілавікоў (арт. 364 КК).

На судзе Яўген сваёй віны не прызнаў. Ён паведаміў, што прызнанне віны на камеру было зроблена пад ціскам: 

"Каханоўскі сказаў, што на яго крычаў, ціснуў і ўдарыў супрацоўнік крымінальнага вышуку Кісялёў. Калі ён нешта казаў, што не падабалася міліцыянтам, яны давалі яму па карку. Каб яго не білі, ён агаворваў сябе і іншых асобаў. Ад пабояў засталіся сінякі. Такім чынам да яго выкарысталі фізічны і псіхалагічны ціск".

5 лютага 2021 г. суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў пазбаўленне волі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Яўген Каханоўскі ўтрымліваўся ў СІЗА Гомеля, пасля быў пераведзены ў ПК №1. Вядома, што там яго працяглы час утрымлівалі ў карцары, змяшчалі ў памяшканне камернага тыпу.

У канцы красавіка 2022 г. у калоніі адбыўся суд над Яўгенам, у выніку якога яго перавялі адбываць пакаранне ва ўмовах больш строгага рэжыму — турэмнага. У канцы траўня палітвязень быў этапаваны ў жодзінскую Турму № 8.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены 1 студзеня 2023 г. 

Маці палітвязня Яўгена Каханоўскага: "У Жэнькі такі ж моцны характар, як і ў мяне"

"У нас быў добры адвакат, які дапамог перакваліфікаваць адзін артыкул. Калі б не ён, Жэню маглі пасадзіць на большы тэрмін. Але першыя паўтара месяца яго не пускалі да сына, а калі ён вярнуўся са спаткання з ім, сказаў: "Матуля, толькі не плачце: так, білі". Але пакуль да Жэні пусцілі абаронцу, у яго застаўся толькі адзін сіняк на назе".

Жлобін: Каханоўскаму і Гопту прысудзілі тры з паловай і два гады калоніі адпаведна

Суддзя выносіць прысуд: Яўгену Каханоўскаму — пазбаўленне волі на тры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму, Дзмітрыю Гопту — два гады калоніі агульнага рэжыму.

 

Жлобін: па справе Каханоўскага і Гопты праходзіць допыт сведкаў

Разгляд крымінальнай справы жлобінскіх юнакоў Яўгена Каханоўскага і Дзмітрыя Гопты працягваецца 28 студзеня у судзе Жлобінскага раёна.

"Знаходзіліся ў натоўпе, крычалі, шпурлялі ў міліцэйскі транспарт камяні". Чарговы суд у Жлобіне

У судзе Жлобінскага раёна 27 студзеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Яўгена Каханоўскага і Дзмітрыя Гопты. Іх вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»