Яўген Іваноўскі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Суддзя: Манько Сяргей

Яўгена Іваноўскага абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 370 «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Судовае пасяджэнне ўзначаліў Сяргей Манько.

На судзе сваёй віны Іваноўскі не прызнаў. Той факт, што ён зняў сцяг, абвінавачаны сапраўды пацвердзіў. Але растлумачыў, што ніякага здзеку з яго не здзяйсняў, а зняты сцяг акуратна склаў, каб не пакамячыць, і паклаў сабе ў кішэнь.

Крадзеж беларускага сцяга абвінавачаны растлумачыў тым, што заўсёды хацеў мець яго ў сябе дома, каб вывешваць на фасадзе ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, вось толькі грошай на сцяг не было. Таму і наважыўся на злачынства.

За крадзеж сцяга паводле арт. 11.1 КаАП «Дробны крадзеж» мужчыну пакаралі 15 суткамі арышту, якія ён адседзеў 9 ліпеня 2021 года. 

І хоць ніхто так і не зразумеў, які факт быў доказам віны Яўгена Іваноўскага, 6 траўня суд Слонімскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 370 КК і прызначыў яму 3 месяцы арышту. Але паколькі ў гэты час Яўген ужо адбывае пакаранне паводле ч. 2 арт. 205 КК за папярэдняе злачынства, то шляхам паглынання больш строгім пакараннем меней строгага абвінавачанаму прызначылі ўсё тыя ж 2 гады 3 месяцы пазбаўлення волі... Такім чынам, тэрмін зняволення застаўся ранейшым.

«Зараз спяю!»: у Слоніме суддзя папрасіў абвінавачанага выканаць гімн Беларусі, а той не разгубіўся і спеў

На лаве падсудных быў Яўген Іваноўскі. Мужчыну абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 370 «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Судовае пасяджэнне ўзначаліў Сяргей Манько.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»