Яўген Іванцоў
Дата нараджэння: 15 чэрвеня 1984
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Справы: Пратэсты Мінск
Іванцоў Яўген Анатольевіч асуджаны судом Цэнтральнага раёна г. Мінска ў сувязі са здзяйсненнем злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 7 лютага 2023 года справу разгледзела суддзя Вікторыя Шабуня. Яўгену прызначылі тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
Падрабязнасці справы невядомыя. Прысуд уступіў у сілу.
3 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.