Яўген Говар

супрацоўнік БМЗ

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 27 жніўня 1978

Дата затрымання: 1 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 7 ліпеня 2023

Суддзя: Ерафееў Яўген

Пракурор: Аношка Андрэй

Справы: Пратэсты Жлобін

Групы: Рабочыя

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Маркус Хюмпфер, дэпутат нямецкага Бундэстага, раней — Габі Вэбер

Яўген Мікалаевіч Говар — працаўнік на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне.

17 жніўня 2020 года на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Яўген Говар разам з іншымі працаўнікамі БМЗ перакрыў дарогу для тэхналагічнага транспарту на тэрыторыі завода.

Яўген Говар адмовіўся ад дачы паказанняў, прызнаўшы пры гэтым сваю віну.

У апошнім слове Говар сказаў: “Я цалкам прызнаю сваю віну і шчыра раскайваюся. Я сапраўды раскайваюся. Прашу жорстка не наказваць".

1 лютага 2021 суд Жлобінскага раёна абвясціў прысуд Яўгену Говару: два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

16 верасня 2021 года стала вядома, што Яўгена Говара па памілаванні перавялі на "хімію".

У пачатку ліпеня 2023 г. ён выйшаў на волю з бярозаўскай ПУАТ-3, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні Яўген адбыў больш за 2 гады і 5 месяцаў.

Унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Жлобін: пачаўся судовы працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ

У Жлобіне 28 снежня распачаўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Суд над актывістамі забастоўкі на БМЗ: апытанне сведак і знікненне абвінавачанага Ігара Поварава

У Жлобіне 12 студзеня працягнуўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Суд над актывістамі забастоўкі на БМЗ: усім траім - пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму

Адвакат Поварава звяртае ўвагу суда на той факт, што паміж сабой некаторыя абвінавачаныя не былі знаёмая ўвогуле. Так, Повараў быў на заводзе, але ён не арганізатар забастоўкі, у першых шэрагах ён не ішоў, лозунгаў не выкрыкваў. На відэа бачна, што Повараў падыйшоў да скрэпавоза пасля таго, як той прыпыніўся. І гэта не абвяргаецца відэазапісамі. Не было паміж абвінавачваемымі ніякага зговару і арганізаваных групавых дзеянняў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»