Яўген Гоманаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 ліпеня 1983
Дата затрымання: 8 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 лютага 2022
Дата вызвалення: 25 чэрвеня 2024
Суддзя: Лабоцкі Віталь
Пракурор: Клішын Уладзімір
Яўген Яўгенавіч Гоманаў — аўтаслесар з Мінска, яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
Дзяржаўнае абвінавачванне па справе падтрымліваў пракурор горада Уладзімір Клішын, старшынстваваў па справе суддзя Віталь Лабоцкі.
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 30 лістапада 2021 года разгледзеў крымінальную справу. Суддзя Віталь Лабоцкі пайшоў у дарадчы пакой на 35 хвілін, пасля чаго вынес прысуд, які і запытвала дзяржаўнае абвінавачванне: абмежаванне волі тэрмінам на 2 гады 6 месяцаў з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Адбываў пакаранне ў папраўчай установе № 49. 25 чэрвеня 2024 года Яўген выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.
За абразу прадстаўніка ўлады ў Гродна асудзілі жыхара Мінска