1,5 года «хатняй хіміі» — за размаляваныя прыпынкі
22 чэрвеня 2022 года ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна агучаны вырак Яўгену Філіпаву. Суддзя Вікторыя Пакунова прызнала мужчыну вінаватым паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці») і асудзіла яго да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ —«хатняй хіміі».
Згодна з абвінавачаннем, Філіпаў 5-6 жніўня 2021 года наносіў выявы балончыкам на прыпынках у Баранавіцкім раёне. Гэтым ён прычыніў шкоду, якую ацанілі ў 33 рублі 48 капеек.
Мужчына прызнаў віну і добраахвотна пакрыў шкоду.
Яўген Філіпаў
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Пакунова Вікторыя
Справы: Пратэсты Баранавічы