Яўген Фіцаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 ліпеня 1997
Дата затрымання: 23 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Крэпская Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Рабочыя
Яўген Уладзіміравіч Фіцаў — аператар станкоў на МТЗ. Згодна з інфармацыяй праўладных тэлеграм-каналаў, быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэста ў 2020 годзе. Яму выставілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА-1.
Справу Яўгена пачалі разглядаць 30 сакавіка 2023 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя Юлія Крэпская прызначыла хлопцу тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Яўгена вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Палітвязня асудзілі па "народным" артыкуле на тры гады "хатняй хіміі"