Яўген Дзмітрыеў
пажарны-ратавальнік у МНС
Дата нараджэння: 2 сакавіка 1994
Дата затрымання: 4 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Судзьдзя: Густыр Юлія
Пракурор: Цвяткоў Арцём
Месца зняволення: ПК №22
Яўген Уладзіміравіч Дзмітрыеў працаваў пажарным-ратавальнікам у МНС.
Быў затрыманы 4 кастрычніка пасля «Марша вызвалення палітвязняў» каля свайго дома ў Мінску. Меркавана, за ім сачылі.
Спачатку яму прысудзілі адміністрацыйны арышт па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Пасля сканчэння арышту ён на волю не выйшаў, стала вядома, што супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
Абвінавачваюць па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 Крымільнага кодэкса (Гвалт ці пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органоў унутранных спраў).
Абвінавачанне паводле 364 артыкула знялі, яму прызначылі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
![]()
Палітвязня Яўгена Дзмітрыева асудзілі на два гады калоніі
Яўген Дзмітрыеў віну па арт. 364 КК не прызнаў, а па арт. 342 – прызнаў цалкам.
![]()
"Ніхто не забыты і нішто не забыта. Быць дабру!" Яўген Дзмітрыеў выступіў з апошнім словам у судзе
![]()
Пачаўся суд над палітвязнем Яўгенам Дзмітрыевым. Пацярпелыя не маюць патрабаванняў

