Яўген Чарвінскі
асуджаны да 2,5 гадоў калоніі
Дата нараджэння: 10 жніўня 2000
Дата затрымання: 24 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: СІЗА-1

Яўген Вячаслававіч Чарвінскі - мінчук, 24 лістапада асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі).
Чарвінскага абвінавацілі ў тым, што з 23 па 24 верасня ён узяў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на вуліцы Глебкі ў Мінску, а ўцякаючы ад супрацоўнікаў АМАП, распыліў газавы пярцовы балончык. Вядома, што пры затрыманні Чарвінскага моцна збілі: зафіксаваныя чэрапна-мазгавая траўма і шматлікія выцятыя месцы на твары.
![]()
Збітага пры затрыманні менчука судзяць за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАП
Два з паловай гады за выкарыстанне пярцовага балончыка