Яўген Білаброўка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 красавіка 1990
Дата затрымання: 12 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 траўня 2024
Суддзя: Скалковіч Марына
Пракурор: Харавец
Яўген Сяргеевіч Білаброўка ў красавіку 2022 года ў сацсетцы "Аднакласнікі" паставіў рэакцыю "клас" публікацыі гурта "STOP LUKA". Пасля рэакцыі «клас» дадзены пост з'явіўся на старонцы Білаброўкі. Гэтым, паводле версіі абвінавачання, мужчына публічна абразіў А. Лукашэнку.
Яго асудзілі па арт. 368 Крымінальнага кодэксу за абразу А. Лукашэнкі да года пазбаўлення волі.
Калонія, у якой палітвязень адбываў пакаранне пасля СІЗА-7, невядомая.
Выйшаў на волю 15 траўня 2024 г.