Яўген Батура

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 31 ліпеня 1977

Дата затрымання: 29 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 12 лютага 2023

Дата вызвалення: 6 жніўня 2024

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Групы: Актывісты

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Біргіт Олін К'ерстад, дэпутатка парламента Нарвегіі

Яўген Анатольевіч Батура быў затрыманы 29 чэрвеня 2022 года ў Мінску пасля ператрусу ў кватэры. Яўгена затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе — у маршы МТЗ 14 жніўня. Стала вядома, што Яўгену прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Паводле прафесіі Яўген — інжынер, адпрацаваў 23 гады на МТЗ, але перад 2022 годам быў звольнены за сваю грамадзянскую пазіцыю. У нацыянальным і грамадскім руху з 2010 года, удзельнічаў у кампаніях падтрымкі палітвязняў розных гадоў, у акцыях па ўшанаванні памяці ахвяр бальшавіцкіх рэпрэсій, у талацэ ў Курапатах. Ягоны прадзед быў расстраляны ў ліпені 1938 года ў Мінску.

Яўгена перавялі ў СІЗА-1. 29 верасня 2022 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска распачаўся разгляд ягонай справы. На наступны дзень суддзя Вікторыя Шабуня агучыла прысуд: палітвязня асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Яўгена вызвалілі ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.

12 лютага 2023 г. палітвязень пачаў адбываць пакаранне ў магілёўскай ПУАТ № 43.

Вядома, што былы інжынер не можа ўладкавацца на "хіміі" нават шліфавальнікам пліт, бо ў характарыстыцы з МТЗ адзначаецца, што Яўген "ненадзейны" і ягонае імя знаходзіцца ў "спісе экстрэмістаў".

Вызваліўся ў пачатку жніўня 2024 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»