Яўген Барысенка
Дата нараджэння: 16 лютага 1987
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Піскуноў Аляксандр
Барысенка Яўген Віктаравіч з Чэчэрску, працаваў трактарыстам на адным з прадпрыемстваў горада. 1 снежня 2023 г затрымвліваўся па ч. 2 арт. 19.11 КаАП, атрымаў 15 сутак арышту.
Быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе па ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы). 18 і 25 ліпеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Піскуноў Аляксандр. Прысуд невядомы.
20 верасня 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Хлышчанкаў Аляксей Анатольевіч.
4 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.