Яўген Бароўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 30 кастрычніка 1990

Дата затрымання: 15 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 15 чэрвеня 2024

Суддзя: Блізнюк Юлія

Пракурор: Таратынка Валерыя

Справы: Пратэсты Мінск

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Юльян Булай, сябра Савета Еўропы і дэпутат Палаты дэпутатаў Румыніі

Яўген Леанідавіч Бароўскі — жыхар Мінска, 2 красавіка 2021 года асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт над супрацоўнікамі міліцыі) і па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Бароўскі цалкам адмовіўся прызнаваць віну.

Падзеі, за якія асудзілі мужчыну, адбываліся пасля 17 гадзін 11 кастрычніка 2020 года. Пад час разгону "Маршу гонару" каля станцыі метро “Пушкінская” ён і яшчэ тры абвінавачаныя, як вынікае з матэрыялаў следства, перашкодзілі амапаўцам затрымаць чалавека, уступілі з імі ў бойку, нанеслі некалькі ўдараў па галовах і разбілі шкло ў службовым аўтамабілі. 

У канцы студзеня 2022 праваабаронцам стала вядома, што Яўгена Бароўскага змясцілі ў штрафны ізалятар замест таго, каб аказаць яму неабходную медыцынскую дапамогу. Раней ягоная жонка Вераніка распавядала, што стан мужа цяжкі: "Яго нос апухлы, ён страшэнна кашляе і ў яго баліць галава, бо, хутчэй за ўсё, ужо пачаўся гаймарыт". Яна пакінула ў калоніі адпаведныя скаргі.

15 чэрвеня 2024 года Яўген выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15, цалкам адбыўшы тэрмін.

“Я, напэўна, памру”. Палітвязень Яўген Бароўскі не атрымлівае лячэння ў калоніі

Тры тыдні Яўген Бароўскі хварэе, аднак нічога, акрамя "Ібупрафена", для лячэння яму не даюць. Да таго ж адміністрацыя папраўчай калоніі №15, дзе ён утрымліваецца, не дазволіла жонцы Яўгена, Вераніцы Бароўскай, перадаць мужу медыкаменты. Цяпер жа ягоны стан цяжкі, кажа Вераніка.

Мінскай чацверцы, якая адбіла ад амапаўцаў чалавека — ад чатырох да пяці год калоніі і вялікая кампенсацыя пацярпелым

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 2 красавіка 2021 года абвясціў прысуд па крымінальнай справе чатырох жыхароў сталіцы — Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драба і Уладзіміра Кацкеля.

Справа чатырох мінчукоў: пракурор запрасіў вялікія тэрміны зняволення і гіганцкія кампенсацыі пацярпелым амапаўцам

Адвакат Бароўскага ў цэлым падводзіць вынікі, што судом не даказаная віна ні па адным з артыкулаў, а абвінавачванне будуецца толькі на бясконцым паўтарэнні гэтых артыкулаў. Па 364 артыкуле Бароўскі наогул ніякіх актыўных дзеянняў не зрабіў, што відаць на ўсіх відэа, ён трымаўся на адлегласці ад АМАПу і толькі махаў рукамі, і з прычыны сваёй камплекцыі не можа складаць пагрозу для 7 накачаных байцоў, якія яго нават не апазналі на судзе.

"Казалі: яшчэ раз зманіш — з буса жывым не выйдзеш". Працягваецца суд над чатырма мінчукамі за гвалт над амапаўцамі

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы — Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля працягваецца сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.

Працягваецца суд над чатырма мінчукамі, якія далі адпор амапаўцам пры разгоне мітынгу

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 17 сакавіка 2021 года працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы — Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драба і Уладзіміра Кацкеля.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»