Яўген Аўчыннікаў

Дата нараджэння: 13 студзеня 1985

Дата затрымання: 11 ліпеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Пракурор: Нічыпарук Цімафей

Аўчыннікаў Яўген Аляксандравіч быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна горада Мінска за ўдзел 23 жніўня 2020 года ў "Маршы Новай Беларусі" па арт. 342 КК. 31 жніўня 2023 года справу разгледзела суддзя Юльяна Шчэрба. Прысуд - 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі".

Пра Яўгена вядома, што ў яго на ўтрыманні знаходзіцца малалетняе дзіця. Ён знаходзіўся пад вартай ад 11 ліпеня 2023 года.

Яўген цалкам прызнаў віну. Яго фота з бел-чырвона-белай сімволікай было змешчана ў тэлеграм-канале "Желтые СЛИВЫ", на якім Яўген стаяў на праезнай частцы дарогі.

15 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»