Яўген Асіпчык
Дата нараджэння: 19 лістапада 1987
Дата затрымання: 3 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 студзеня 2022
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 24

Яўген Валер'евіч Асіпчык асуджаны на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за ўдзел у акцыі пратэсту па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Вядома, што з 3 жніўня па 14 снежня 2021 года ён знаходзіўся ў СІЗА.
9 студзеня 2022 г. Яўген пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 7. У канцы лютага 2023 г. яго перавялі ў гродзенскую ПУАТ № 24.