Яўген Шум

Дата нараджэння: 18 студзеня 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

25 студзеня 2024 года з Яўгенам Аляксандравічам Шумам з'явілася першае "пакаяльнае відэа". Тады ён казаў, што ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года. Пасля выбараў офіс, дзе працаваў хлопец, рэлакаваў яго ва Украіну. А з пачаткам поўнамаштабнай вайны ён зʼехаў у Польшчу, дзе прабыў да заканчэння працоўнай візы, якую нібыта адмовіліся працягнуць. Яўген - музыка гурта "Мінімум Дыстанцыі".

Пасля суда паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) праўладны тэлеграм-канал апублікаваў ужо другое відэа з Яўгенам. Ён кажа, што яму прызначылі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу "хатняй хіміі". Таксама хлопец дадаў, што "пасля выхаду на волю ён вырашыў зноў звярнуцца з яўкай у органы ўнутраных спраў, бо ім былі здзейснены данаты, якія фінансуюць экстрэмісцкую дзейнасць".

Справу разглядалі у судзе Цэнтральнага раёна Мінска 16 лютага 2024 года. Суддзя - Дзмітрый Карсюк

3 траўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Сілавікі затрымалі саліста гурта "Мінімум Дыстанцыі" — ён вярнуўся дадому з Польшчы пасля заканчэння візы

На "пакаяльным" відэа ад 25 студзеня 2024 года мужчына "прызнаецца" ва ўдзеле ў акцыях пратэсту.

Музыку гурта "Мінімум Дыстанцыі" асудзілі да 3 гадоў "хатняй хіміі"

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 16 лютага 2024 года адбыўся суд над музыкам гурта "Мінімум Дыстанцыі" Яўгенам Шумам, якога затрымалі па вяртанні з Польшы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»