Яўген Абрамовіч
Дата нараджэння: 9 ліпеня 1996
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Майко Ірына
Абрамовіч Яўген Вячаслававіч быў асуджаны ў Мінскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 205 КК (Крадзеж). З 15 па 18 красавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Майко Ірына.
12 ліпеня 2024 г. у Вярхоўным Судзе будзе разгледжаная апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Руткоўскі Юры.
19 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У жніўні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".