Яраслаў Збароўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 сакавіка 1971
Дата затрымання: 25 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 жніўня 2021
Суддзя: Трусевіч Максім
Пракурор: Зубко Іна
Справы: Пратэсты Мінск
Яраслаў Яўгеньевіч Збароўскі быў затрыманы 25 верасня па справе аб масавых беспарадках.
Першапачаткова яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”. Тэрмін утрымання пад вартай працягнуты на два месяцы.
Паздней справу перакваліфікавалі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – "Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак".
Асуджаны 5 красавіка 2021 года на 3 гады "хіміі".
На пачатку студзеня 2022 стала вядома, што Яраславу ў выніку памілавання змянілі пакаранне на больш мяккае і перавялі яго на "хатнюю хімію".
У Мінску судзяць палітвязня Яраслава Збароўскага
"Чым даказаная яго віна? Нічым!" Спрэчкі бакоў адбыліся ў судзе над палітвязнем Яраславам Збароўскім
Яраслава Збароўскага асудзілі на 3 гады "хіміі" і вызвалілі ў залі суда