Яраслаў Спірыдонаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 ліпеня 1992

Дата затрымання: 1 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шабуня Вікторыя, Супічэнка Аляксандр

Справы: Пратэсты Мінск

Яраслаў Андрэевіч Спірыдонаў быў затрыманы 1 верасня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Разгляд справы адбыўся ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Вядома, што 6 снежня 2022 г. суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла хлопцу тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

Згодна з раскладам судоў, справа Яраслава аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі будзе разглядацца 30 верасня 2024 г. у судзе Партызанскага раёна Мінска. Суддзя Аляксандр Супічэнка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»