Яраслаў Пашкоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 ліпеня 1997
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 9 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 1 лістапада 2022
Суддзя: Кніжонак-Максімава Галіна
Справы: Справа Зельцэра
Яраслаў Аляксандравіч Пашкоў быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Яраслаў праходзіў па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), які пасля быў заменены на ч. 1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта)
На пачатку студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе палітвязня з СТ № 8 у СІЗА-3.
У лісце на волю Яраслаў напісаў, што 3 сакавіка 2022 г. памерла ягоная маці.
30 жніўня 2022 г. у судзе Мазырскага раёна пачалі разглядаць крымінальную справу палітвязня. 7 верасня быў вынесены прысуд: пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год і 9 месяцаў ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, паводле рашэння суда Яраслаў павінен заплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3200 рублёў).
Яраслаў цалкам адбыў пакаранне і прыблізна ў лістападзе 2022 г. выйшаў на волю.
Палітвязня з Мазыра асудзілі за дыскрэдытацыю Беларусі і абразу Лукашэнкі