Яраслаў Гебень
Дата нараджэння: 1 верасня 1985
Дата затрымання: 29 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Месца зняволення: Турма №1
Яраслаў Юр'евіч Гебень быў затрыманы ў Лідзе за здзек з дзяржаўнага сцяга. Была заведзена крымінальная справа паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу (Абраза дзяржаўных сімвалаў).
Згодна з абвінавачваннем, у жніўні 2021 года ён разам з Мікітам Мурыным сарвалі дзяржаўны сцяг з адной з крам і фатаграфаваліся з ім у непрыстойным выглядзе, здымалі відэа. Яраславу Гебеню прысудзілі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.