Яраслаў Бурак
Былы палітвязень
Дата затрымання: 12 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 3 месяцы арышту гаўптвахты вайсковай камендатуры
Від пакарання: арышт
Суддзя: Маручак Сяргей
Групы: Ваенныя
Яраслаў Бурак - асуджаны судом Брэсцкага раёна паводле ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Злоснае хуліганства).
Падставай для пачатку крымінальнай справы стала нанясенне надпісаў віду "3%" на помнік Леніну ў пасёлку Дамачава (Брэсцкі р-н). Паводле версіі следства, надпісы нанеслі шэсць чалавек.
Яраслаў Бурак атрымаў 3 месяцы арышту.
Хлопец праходзіць службу ў войску і працягнуў яе пасля таго, як адбыў пакаранне на гаўптвахце ў Мінску. Гэты тэрмін не пойдзе ў тэрмін службы.
Ад арышту да "хатняй хіміі": шасцярых хлопцаў асудзілі за надпісы на помніку Леніну