Яніна Панасевіч

Дата нараджэння: 1 студзеня 1960

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Кміта Мікалай

Яніну Генрыхаўну Панасевіч абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах: Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368 КК (публічнай абраза Аляксандра Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку спалучаны з абвінавачваннем у асабліва цяжкім злачынстве), ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні з персанальнымі дадзенымі), арт. 188 КК (паклёп).

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 15 жніўня 2023 года суддзя Мікалай Кміта прызначыў жанчыне чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і 100 базавых велічынь штрафу (3700 рублёў).

1 верасня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Жыхарку Баранавіч асудзілі за абразы і паклёп на Лукашэнку і міліцэйскага начальніка

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 15 жніўня 2023 года вынесены прысуд 63-гадовай Яніне Панасевіч.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»