Яна Жураўлёва
Дата нараджэння: 26 верасня 1996
Дата затрымання: 23 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Месца зняволення: ПК № 4
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны/ая хросны/ая: Фларанс Ласарад, сябра Сената Францыі

Яна Уладзіміраўна Жураўлёва — лекарка-ветэрынарка, была затрымана 23 лістапада 2021 года. Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту затрымана па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
4 красавіка 2022 года яе асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
На пачатку чэрвеня 2022 г. палітзняволеную перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3, а ў ліпені — у гомельскую калонію № 4.
![]()
"Свабодны і адкрыты чалавек, за што і пакутуе цяпер". Ветэрынарку асудзілі да трох гадоў калоніі за ўдзел амаль ва ўсіх нядзельных Маршах