Яна Васілец

Дата нараджэння: 25 чэрвеня 1985

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ратнікава Аксана

У судзе Ленінскага раёна Мінска суддзёй Аксанай Ратнікавай была разгледжаная крымінальная справа паводле артыкула 369 КК РБ. Абвінавачаная - Яна Васілец, жыве ў Мінску, мае непаўналетняга сына.

9 снежня 2020 года ў адным з тэлеграм-каналаў, прызнаным экстрэмісцкім, убачыўшы пост з фота пацярпелага Аляксандра Сакалова і інфармацыяй аб тым, што ён удзельнічаў у разгонах мірных грамадзян падчас акцый пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, пакінула нецэнзурны каментар. Таксама ў пасце былі пазначаны асабістыя дадзеныя пацярпелага і нумар яго мабільнага тэлефона.

Сакалоў праходзіць службу па кантракце ў Бабруйскай вайсковай часці 6713 кантралёрам узвода аховы, якая ажыццяўляе ахову ВК-2 у Бабруйску. Як распавёў пацярпелы, у ходзе судовага пасяджэння, пасля выбараў яго батальён выязджаў у Мінск, але актыўных дзеянняў ён і яго калегі не ажыццяўлялі.

Пра тое, што яго дадзеныя размешчаны ў тэлеграм-канале, яму 9 снежня 2020 паведаміў сябар. Пасля чаго на яго мабільны тэлефон сталі паступаць званкі і прыходзіць рознага зместу смс-паведамленні. 11 снежня 2020 года Сакалоў патэлефанаваў у 102 і папрасіў прыцягнуць неўстаноўленых асоб да адказнасці.

На судзе Сакалоў заявіў, што інфармацыя з таго паста не адпавядала рэчаіснасці, і каментар Яны Васілец, які складаецца з аднаго слова, яго абразіў і прынізіў.

Сама Яна патлумачыла свой учынак тым, што пасля жніўня 2020 знаходзілася ў пастаянным эмацыйным напружанні. Маючы сына-падлетка, баялася за яго бяспеку, улічваючы тое, што адбываецца на вуліцах Мінска. І паддаўшыся эмоцыям, пакінула той каментар пад постам з выявай Сакалова. Віну сваю цалкам прызнала і раскаялася. Маральную кампенсацыю пацярпеламу ў памеры 1 тысячы рублёў аплаціла да пачатку судовага пасяджэння.

Суд пастанавіў пакараць Яны 1 года і 6 месяцамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Вядома, што Сакалоў з'яўляецца пацярпелым яшчэ мінімум у двух крымінальных справах па 364 і 369 артыкулах КК РБ.

"Хатняя хімія" за абразу ахоўніка бабруйскай калоніі

У судзе Ленінскага раёна Мінска суддзёй Аксанай Ратнікавай была разгледжаная крымінальная справа паводле артыкула 369 КК РБ. Абвінавачаная - Яна Васілец, жыве ў Мінску, мае непаўналетняга сына.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»