Яна Мілеўская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 5 траўня 1996
Дата затрымання: 7 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 23 чэрвеня 2022
Суддзя: Салоўскі Сяргей
Справы: Пратэсты Гомель
Яна Валер'еўна Мілеўская была затрымана 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 Крымінальнага кодэксу). Яе, а таксама яшчэ двух мужчын, абвінавацілі ў тым, што яны сарвалі дзяржаўны сцяг на адной з вуліц Гомеля.
Усіх траіх змясцілі ў СІЗА-3.
10 снежня 2021 адбыўся суд, у выніку якога Яна атрымала 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
16 лютага 2022 была этапаваная ў жаночую калонію № 4 у Гомелі.
Яна цалкам адбыла пакаранне і 23 чэрвеня 2022 г. выйшла на волю.
Траіх мінчукоў асудзілі за здзек з дзяржаўнага сцяга ў Гомелі