Яна Хромава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 3 траўня 1999
Дата затрымання: 22 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 29 верасня 2023
Суддзя: Клімчук Марына
Справы: Пратэсты Мінск
Яна Паўлаўна Хромава — жыхарка Мінска, была затрымана разам з маці Святланай 22 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
30 снежня 2021 года яе перавялі ў СІЗА.
12 красавіка 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска была разгледжаная справа Святланы і Яны Хромавых. Суддзя Марына Клімчук прызнала іх вінаватымі і прызначыла па два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму кожнай. Вядома, што ў віну ім ставіўся ўдзел у трох маршах.
У ліпені 2022 г. стала вядома, што Яна Хромава этапаваная ў ПК № 4 для абывання пакарання.
Выйшла на волю напрыканцы верасня 2023 г.