Яна Ц.

Дата затрымання: 6 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Яна — пісьменніца, аўтарка казак. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Вучылася ў літаратурнай школе Адама Глобуса. Апошні год дзяўчына працавала ў ЛіМе (літаратура і мастацтва), журналісткай. Яна заснавала часопіс маладога беларускага мастацтва "Маскарад". 

Дзяўчыну затрымалі шостага красавіка 2023 года. Да суда яе ўтрымлівалі пад вартай ў СІЗА-1.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 траўня 2023 года яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Яне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Маладую пісьменніцу з Мінска Яну асудзілі па "народным" артыкуле на два гады "хатняй хіміі"

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 траўня 2023 года асудзілі Яну паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»