Ян Сцяцэнка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 красавіка 1999
Дата затрымання: 2 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 24 ліпеня 2023
Суддзя: Ерафееў Яўген
Пракурор: Панчанка
Справы: Пратэсты Жлобін
Ян Андрэевіч Сцяцэнка са Жлобіна, да суда працаваў і жыў у Гомелі. Да верасня 2020 года працаваў на БМЗ. 2 жніўня 2021 года ў судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).
Яго, а таксама Андрэя Пархамовіча асудзілі па падзеях за 9 жніўня 2020 года, за якія ў Жлобіне ўжо судзілі людзей: падставай для следства сталі апублікаваныя фота і відэа з акцыі. Згодна з абвінавачаннем, яны прынялі ўдзел у масавых мерапрыемствах, якія былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады, перашкаджалі руху транспарту.
Па падліках праваабаронцаў, летам 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з ПК № 1, цалкам адбыўшы тэрмін.
Жлобінцам працягваюць выносіць прысуды па падзеях 9 жніўня